РУ БЕ EN

Адзіны дзень бяспекі ў Валожынскай дзіцячай бібліятэцы

22.09.2022

 

           У рамках акцыі  “Адзіны дзень бяспекі”, мэта якой - павышэнне ўзроўню культуры бяспекі, для дзяцей дзіцячага сада №3, прайшла тэматычная гутарка “Правілы нашай бяспекі”.

 Хлопчыкам і дзяўчынкам распавялі аб правілах бяспечных паводзін на дарозе, аб правілах абыходжання з агнём, з электрапрыборамі і пазнаёмілі з літаратурай, прадстаўленай на выставе “Азбука бяспекі”.

Пры правядзенні мерапрыемства бібліятэкары выкарыстоўвалі мультфільмы па правілах дарожнага руху, а таксама серыю мультсерыялаў “Чароўная кніга МНС” і навучальных мультфільмаў “Урокі цётачкі Савы”, прадстаўленых у сетцы інтэрнэт. У ходзе мерапрыемства  прайшлі трэнінгі, як дзейнічаць пры пажары і як выклікаць ратавальнікаў па тэлефоне. Усім было весела, цікава, а галоўнае павучальна. Дзеці ўправіліся з усімі заданнямі на «ура!».