Вішнеўская сельская бібліятэка сумесна з дзіцячай школай мастацтваў і СДК правялі мерапрыемства “Мая Радзіма – Беларусь”, прымеркаванае да Дня народнага адзінства.
16.09.2022
На мерапрыемства завіталі дзеці і дарослыя. Бібліятэкар Жвірко Алена Генадзьеўна аформіла кніжную выставу “17 верасня - Дзень народнага адзінства”, дзе наглядна пазнаёміла прысутных з гісторыяй нашай краіны, а затым распавядала пра падзеі, якія адбыліся 17 верасня 1939 года, пра Закон “Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”(БССР), падкрэсліла, што сёння беларускі народ аб’яднаны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны.
Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахільнасць і самадасканальнасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.
Настаўнік ДШМ і ўдзельнік аб’яднання “Рунь” Садоўская Л.Ч. расказала, што дзеці ў першую чаргу павінны любіць і ганарыцца сваёй малой радзімай, цаніць сваіх бацькоў, родных і з павагай адносіцца да старэйшага пакалення, бо каб упрыгожыць свет, мы павінны спачатку ўпрыгожыць тое месца, дзе жывём. Пасля прачытала свой уласны верш “Мая вёсачка” і падаравала два аўтарскія зборнікі вершаў у бібліятэку.
Дзеці з задавальненнем слухалі, адказвалі на пытанні, якія задавалі бібліятэкар, настаўнікі ДШМ, і малявалі малюнкі пра радзіму.
Мерапрыемства атрымалася змястоўным пазнавальным.
Мы в соцсетях: