15 верасня прафесійнае свята...
15.09.2022Кожны год 15 верасня ўсе бібліятэкары Беларусі, а з імі і многія чытачы, адзначаюць прафесійнае свята, якое з'явілася ў краіне ў 2001 годзе па Ўказу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. А дата свята — 15 верасня — абраная ў гонар дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, галоўнага кнігасховішча краіны. Гэта дзень усіх, хто не ўяўляе свайго жыцця без кнігі, ведаў і асветы.
Гэты дзень бібліятэкары Цэнтральнай раёнай бібліятэкі адсветкавалі мерапрыемствам, на якое былі запрошаны начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама Жданюк Ірына Леанідаўна, член саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, член літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”, Рай Ядвіга Іванаўна - аўтар некалькіх зборнікаў прозы і паэзіі, якія маюць у сабе і вершы, і эсэ, і разважанні на пэўныя тэмы.
Свае словы ўдзячнасці сказалі чытачы Цэнтральнай раёнай бібліятэкі – Ірына Пятроўна Гаврыс, Надзея Канстанцінаўна Гарашэвіч.
Тэматычная сустрэча “Малітва сэрца загучыць у цішыні…” з Ядвігай Іванаўнай Рай прайшла у цеплай, дружнай атмасферы. Аўтарка падзялілася з прысутнымі сваімі творамі, расказала пра сябе. Сярод слухачоў былі аднакласнікі і сябры Ядвігі Іванаўны.
У Цэнтральнай бібліятэцы працавала бібліякафэ “Чытаць подана”, фотавыстава “Жизнь библиотеки в фотографиях”, акцыі “Дерево добрых пожеланий”, “Прощение книжной задолженности”, дабрачынная акцыя “Книга в подарок библиотеке”, высавы новай літаратуры і перыёдыкі, выстава старэйшых кніг, што ёсць у бібліятэцы.
Мы в соцсетях: