РУ БЕ EN

Супрацоўнікі  Валожынскай дзіцячай  бібліятэкі правялі сустрэчу з дзіцячай пісьменніцай Тамарай Бунта.

02.09.2022

     На пачатку сваёй сустрэчы Тамара Пятроўна правяла  цікавую гульню - размінку. Дзеці з вялікім задавальненнем разгадвалі загадкі, за якія атрымалі  прызы з чарадзейнага кошыка.

     Госця вяла гутарку з дзецьмі лёгка і проста, шмат цікавага расказала дзецям пра сваё жыццё – калі і як пачала пісаць, што натхняе яе на напісанне кніг, зачытвала свае смешныя і гарэзныя апавяданні.

 Прыемным сюрпрызам стала знаёмства з новай працай аўтара – “Сад з матылькамі”. Гэта аповесць пра дзяўчынку Дашу, якая разумее мову дрэў, кветак, птушак, жукоў і матылькоў. Яе дом нагадвае казачны церам. А побач з ім – цудоўны сад, поўны дзіўных матылькоў. Усе насельнікі саду лічаць, што іх Прынцэса – самая шчаслівая на свеце, бо ездзіць на вазку. Але яны не разумеюць, што вазок гэты – інвалідны…

Усім, каму пашчасціла стаць удзельнікам літаратурнай сустрэчы, безумоўна, запомніцца гэтае мерапрыемства.