РУ БЕ EN

140 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы

06.07.2022

7 ліпеня 2022 г. — 140 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы (1882–1942 гг.)

Янка Купала  - класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай мовы, народны паэт Беларусі.

 6 ліпеня  ў Івянецкай гарпасялковай бібліятэцы прайшла паэтычная гадзіна "Мой родны кут, як ты мне мілы!". Юныя чытачы пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Я.Купалы, чыталі вершы, адказвалі на пытанні  віктарыны, знаёміліся з кніжнай выставай, на якой былі прадстаўлены творы таленавітага пісьменніка.