РУ БЕ EN

“ДЗЯЦІНСТВУ СОНЦА ПАДАРЫЦЕ”

30.05.2022

     Лета - самы любімы час для ўсіх дзяцей на нашай планеце. Гэта вясёлы адпачынак, паходы на прыроду, купанне ў рацэ і шмат розных забаў і прыгод.

Радасна, звонка і цёпла  прайшло галоўнае свята дзяцінства - Дзень абароны дзяцей у Валожынскай дзіцячай бібліятэцы. Бібліятэкары імкнуліся зрабіць так, каб гэтае свята надоўга запомнілася дзецям, пастараліся ў гэты дзень стварыць святочную атмасферу і парадаваць дзяцей вясёлымі віктарынамі, песнямі. Дзеці атрымалі мора ўражанняў, зарадзіліся добрым настроем на ўвесь дзень!