РУ БЕ EN

“Святло Перамогі не згасне”

11.05.2022

8 мая 2022 года на тэрыторыі Сугваздаўскай сельскай бібліятэкі-клуба адбылося ўскладанне вянкоў да помніка, дзе пахаваны прах двух невядомых салдат і размешчаны таблічкі загінуўшых. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто мужна змагаўся ў часы вайны за мірнае неба над галавой. Таксама ўспомнілі і пра лётчыка М.Гастэлу, помнік якога ўстаноўлены на тэрыторыі бібліятэкі. Пасля дарослыя былі азнаёмлены з кніжнай выставай Святло Перамогі не згасне, якая будзе дзейнічаць на працягу месяца.