РУ БЕ EN

Дом, дзе жыве кніга

01.04.2022

Сакаўшчынская сельская бібліятэка актыўна прымае ўдзел у правядзенні Тыдны дзіцячай кнігі. Для самых маленькіх наведвальнікаў 30 сакавіка адбылася экскурсія ў бібліятэку “Дом, дзе жыве кніга”. Выхаванцы дзіцячага садка  атрымалі звесткі аб прафесіі бібліятэкар,  пазнаёміліся са скарбніцай ведаў – бібліятэкай. З цікавасцю разглядалі часопісы і газеты для дзяцей рознага ўзросту, з задавальненнем пагарталі старонкі дзіцячых кніг, паслухалі казкі , пагулялі у настольныя гульні.

   31 сакавіка вучні мясцовай школы былі запрошаны на дзень казкі “Чароўны свет”. Прысутныя адказвалі на пытанні казачнай віктарыны, адгадвалі разнастайныя загадкі, дапамагалі казачным героям знайсці згубленыя прадметы. Заканчэннем мерапрыемства стала інсцэніраванне казак “Три медведя “ і  “Сказочка про козявочку” з выкарыстаннем лялек пальчыкавага тэатра.

1 красавіка для юных чытачоў быў арганізаваны дзень закладкі “Кніжкіны сяброўкі”. Пачалося мерапрыемства з паведамлення аб гісторыі кніжных закладак, спосабах іх вырабу ў даўнія часы, матэрыялах, якія выкарыстоўвалі майстры для вырабу закладак. Цікава прайшоў майстар-клас па вырабу закладкі –арыгамі “Аловак”,  паспрабавалі свае сілы ў вырабе закладкі-вытынанкі,  выразалі закладкі па пластыкавых шаблонах.