РУ БЕ EN

ВЯСЕЛКАВЫ КАРАГОД

01.04.2022

У красавіку гэтага года часопіс “Вясёлка” святкуе свой 65-гадовы юбілей.

Тыя, хто чытаў першыя нумары "Вясёлкі", – цяпер ужо самі дзядулі і бабулі, бацькі сваіх нашчадкаў. Часопіс , як і раней, нястомна вучыць чытачоў любіць сваю Айчыну, шанаваць родную мову, паважаць старэйшых людзей.

Невялікія апавяданні і казкі – нібыта яскравыя колеры сапраўднай вясёлкі – увабралі разнастайныя прыгоды і адкрыцці, якімі так насычана жыццё дзяцей. Разам з героямі часопіса можна пасмяяцца і крышачку пасумаваць, праявіць дабрыню, дапытлівасць, кемлівасць, уважлівасць і паслухмянасць.

Для вучняў 4 “В” класа СШ №1 у Валожынскай дзіцячай бібліятэцы  прайшоў экскурс па старонках часопіса “Вясёлка”.

Супрацоўнікі бібліятэкі паведамілі дзецям, што кожны можа  выбрць на свой густ верш, казку, апавяданне, загадку, смяшынку, скорагаворку і атрымаць асалоду ад сустрэчы з беларускай мовай, узбагаціць сваю душу новымі ведамі пра нашу краіну, яе людзей, іх мудрасць, традыцыі, звычкі. А таксама дзецям есць магчымасць надрукаваць свае апавяданні, вершы, казкі і малюнкі на старонках часопіса.