РУ БЕ EN

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі “Падарожжа па кніжнаму свету”

29.03.2022

Пачаліся школьныя вясновыя канікулы, і па традыцыі іх мы прысвячаем дзіцячай кнізе.

Назва свята прыдумана дзіцячым пісьменнікам Львом Касілем, і ўпершыню свята дзіцячай кнігі «Кніжкіны імяніны» было праве­дзена ў Маскве 26 сакавіка 1943 года. Тады школьнікі ў Калоннай зале Дома саюзаў слухалі выступленні пісьменнікаў – Самуіла Маршака, Сяргея Міхалкова, Агніі Барто, Карнея Чукоўскага, Міхаіла Прышвіна і інш. Некаторыя з гэтых аўтараў прыехалі з фронту. І далей так павялося – праводзіць «Тыдзень» у час вясновых канікулаў.

Насычана і цікава праходзіць  Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ў Валожынскай дзіцячай   бібліятэцы.

А распачаўся тыдзень Днем краязнаўства пад назвай “Падарожжа па роднай зямлі”. Для пачаткоўцаў СШ№1 супрацоўнікі раённага краязнаўчага музея падрыхтавалі мультымедыйную прэзентацыю і здзейснілі завочнае падарожжа па родных мясцінах. Маршрут экскурсіі пралягаў праз Ракаў, Івянец, Пяршаі, Валожын, Вішнева, Багданаў і Лоск. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй населеных пунктаў, знакамітымі суайчыннікамі, заўважылі прыгажосць кожнага куточка роднай зямлі.

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі працягваецца. Нашых чытачоў чакаюць шматлікія цікавыя мерапрыемствы.