РУ БЕ EN

21 сакавіка – Сусветны дзень паэзіі

23.03.2022

“Паэзія – гэта вясёлкавы мост ад сэрца людскога да сонца”(М.Танк)

Паэзія – адно з самых маштабных і геніяльных дасягненняў чалавецтва. Раскрываць свае пачуцці ў вершаванай форме, захоўваць у рыфме сваё светаадчуванне, марыць пра будучыню і ўспамінаць мінулае, адначасова звяртаючыся да мільёнаў і застаючыся пры гэтым сам-насам, – на гэта здольная толькі паэзія.

Менавіта ў гэты вясновы дзень адбылася сустрэча таленавітай беларускай паэтэсы і пісьменніцы  Іны Фраловай з чытачамі Валожынскай дзіцячай бібліятэкі. Мы ўдзячны , што Іна Мікалаеўна наведала нашу бібліятэку ўжо трэці раз. Як было і абяцана раней, пісьменніца правяла прэзентацыю сваёй новай кнігі “Вясковыя вакацыі”. Вучні СШ№1 з ахвотай адгадвалі загадкі, майстравалі з паперы вясёлых жабкаў, старанна вымаўлялі скарагаворкі, пужалкі і дражнілкі. А таксама пазнаёміліся з галоўнай гераіняй кнігі Лізай. Было вельмі цікава слухаць, якія прыгоды чакалі дзяўчынку ў час вакацый у маленькай весачцы Белая лужына.

З творчасцю Іны Мікалаеўны пазнаёміліся таксама пачаткоўцы  СШ№2.

Паважаныя чытачы! Цікавыя і прыгожа аформленыя кнігі Іны Фраловай чакаюць вас у нашай бібліятэцы!