РУ БЕ EN

Галоўны закон Радзімы

14.03.2022

У нашай краіне Канстытуцыя — гэта асноўны закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна рэспублікі, выбарчая сістэма, дзяржаўны лад. Дзякуючы Канстытуцыі любы чалавек у нашай краіне мае права на годнае жыццё і асабістае развіццё.

Дзень Канстытуцыі Беларусі нясе ў сабе глыбокі змест, бо галоўны закон у некаторай ступені з'яўляецца адлюстраваннем менталітэту народа, люстэркам жыцця краіны, таму ён няспынна развіваецца разам з развіццём грамадства.

  12 сакавіка ў Івянецкая гарпасялковай бібліятэцы прайшла гістарычная  гадзіна "Галоўны закон Радзімы" для дзяцей 5-6 класаў. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй асноўнага закона, яго структурай і раздзеламі. Падыскутыравалі на тэму правоў і абавязкаў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.