РУ БЕ EN

Кніжная выстава – свята “Цеплыня маміных рук” у Валожынскай дзіцячай бібліятэцы.

09.03.2022

Дзень жанчын - свята вясны, сонца, цяпла, а таксама жаночай пяшчоты і прыгажосці. Для кожнага з нас ён асацыіруецца з мамай, самым дарагім,  ласкавым і самым любімым на зямлі   чалавекам. Мама дала нам жыццё, урокі дабрыні і маральнасці. Мы ўпэўнена адчуваем сябе ў жыцці, бо добра ведаем: яе любоў сагрэе ў сцюжу, засцеражэ ад бяды, падкажа выйсце са складанай сітуацыі.