Дзяржаўная ўстанова
“Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка”
Каляндар знамянальных
і памятных дат
Валожынскага раёна
на 2023 год
ЗМЕСТ
Асноўныя даты Валожынскага календара на 2023 год
Нашы землякі-юбіляры
Бібліятэкі-юбіляры
610 гадоў паводле Гарадзенскай уніі Валожыншчына ўвайшла ў склад Віленскага ваяводства ( 1413 г.)
245 гадоў назад пачала працаваць жалезаліцейная фабрыка ў в. Вішнева, Валожынскага раёна (1778 г.)
230 гадоў з часу пабудовы Спаса-Прэабражэнскай царквы ў Ракаве (1793 г.)
155 гадоў з часу пабудовы Свята-Георгіеўскай царквы ў в. Дубіна (Баярская) (1868 г.)
24
85 гадоў з дня ўтварэння Мінскай вобласці (15.01.1938 г.)
Нашы
Нашы землякі-юбіляры
215 гадоў з дня нараджэння Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча (04.02.1808 – 29.12.1884 гг. Звесткі з энцыклапедыі “Республика Беларусь” 2006г.) н. фальварак Панюшкавічы Бабруйскага павета Мінскай губерніі, з 1840 года жыў у фальварку Люцінка Пяршайскай воласці Мінскага павету), беларускага паэта, драматурга і тэатральнага дзеяча.
195 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Грушвіцкага (29.11.1828 – 05.03.1904 гг., маёнтак Выганічы Мінскага павета), кампазітар.
145 гадоў з дня нараджэння Казіміра Здзяхоўскага (26.03.1878 – 04.09.1942г., в. Ракаў), раманіста, літаратара.
130 гадоў з дня нараджэння Канстанцыі Буйло (02.01.1893 – 04.06.1986 гг., в. Барсукоўшчына Ашмянскага павета, дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі на Валожыншчыне: ва ўрочышчы Іслачоўка (пахавана на могілках в. Вішнева), беларускай паэтэсы, заслужанага дзеяча культуры БССР (1968).
130 гадоў з дня нараджэння Пупко Апалінарыя Фларыянавіча (1893 – 1984 гг., г.п. Івянец), разьбяра па дрэву.
100 гадоў з дня нараджэння Шымона Перэса (сапр. Шымон Перскі 02.08.1923 в. Вішнева- 28.09.2016 гг. ), вядомага ізраільскага палітычнага і грамадскага дзеяча, прэм’ер-міністра, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Міру.
95 гадоў з дня нараджэння Яблонскага Анатоля Іосіфавіча (1928 – 1995 гг., п. Багданава), беларускага матэматыка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара.
90 гадоў з дня нараджэння Равінскага Генадзя Антонавіча (15.07.1933 – 06.1999 гг., в. Баравікоўшчына), паэта, краязнаўца, публіцыста, педагога, даследчыка літаратуры гісторыі і культуры.
90 гадоў з дня нараджэння Яўгена Зялкоўскага (1933 г., в. Мілашы Валожынскага раёна), паэта і байкапісца.
70 гадоў з дня нараджэння Валянціны Гіруць-Русакевіч (18.10.1953 – 22.01.2021 гг.) Беларускай паэткі, журналісткі. Члена Саюза пісьменнікаў Беларусі (1998).
Мы в соцсетях: